Перайсці да зместу

Белыя бразільцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белыя бразільцы
Колькасць 91 051 646
47.73% насельніцтва Бразіліі[1]
Рассяленне па ўсёй краіне, пераважаюць у Паўднёвай Бразіліі
Этнічныя мовы Бразільскі варыянт партугальскай мовы
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) Рымска-Каталіцкая Царква 64.66%,
пратэстанцтва 22.16%,
атэізм 9% і інш.

Белыя бразільцы (парт.: brasileiros brancos, МФА: [bɾɐziˈle(j)ɾuz ˈbɾɐ̃kus], ці проста brancos) — адна з расавых груп насельніцтва Бразіліі, якая традыцыйна выкарыстоўваецца пры перапісах насельніцтва краіны. Белыя бразільцы маюць пераважна еўрапейскае паходжанне і еўрапеоідныя расавыя рысы. Пераважаюць прадстаўнікі міжземнаморскага тыпу, таксама ў залежнасці ад рэгіёна ў белых бразільцаў значныя прымешкі індзейскай і негрыцянскай крыві, што тлумачыцца працэсамі працяглай метысацыі ў часы каланіяльнай Бразіліі і палітыкай расавага адбельвання пасля дасягнення незалежнасці ў 1822 г. Паводле даных перапісу 2010 года белымі сябе лічылі 47,3 % насельніцтва краіны, ці каля 91,1 млн чалавек. Белае насельніцтва маецца ва ўсіх штатах краіны, аднак большая яго частка засяроджана ў гарадах, а таксама ў чатырох паўднёвых штатах краіны, якія маюць больш халаднаваты субтрапічны клімат. Белыя бразільцы традыцыйна складаюць аснову сярэдняга класа краіны, а таксама практычна ўсю яе палітычную і эканамічную эліту. Варта адзначыць што адносная доля белых бразільцаў у краіне бесперапынна скарачалася з пачатку 1960-х гадоў, калі яна дасягнула максімуму — каля 63 %.

Белыя бразільцы галоўным чынам з'яўляюцца нашчадкамі перасяленцаў з краін Паўднёвай Еўропы, у першую чаргу Партугаліі. Першыя еўрапейцы — партугальскія мараплаўцы-канкістадоры і місіянеры з'явіліся ў Бразіліі каля 1500 года, у хуткім часе пасля Хрыстафора Калумба, які даследаваў Карыбскі рэгіён у 1492 годзе. Калоніі Партугаліі ўтварыліся і значна пашырылі сваю тэрыторыю і насельніцтва на працягу наступных трох стагоддзяў. Першыя еўрапейскія пасяленцы былі галоўным чынам мужчынамі, якія актыўна ўступалі ў палавыя кантакты з жанчынамі індзейскага і афрыканскага паходжання, якія былі іх рабынямі ці наложніцамі, што хутка прывяло да перавагі ў каланіяльнай Бразіліі метысаў, мулатаў і іншых змяшаных падтыпаў (самба, кабоклу, парду і іншых). Партугальскі, а затым і незалежны бразільскі ўрады пачалі асцерагацца канчатковай бастардазацыі белага насельніцтва і паступова ініцыявалі ўвоз белых жанчын з Еўропы з якімі белыя мужчыны заключалі афіцыйныя шлюбы, працягваючы пры гэтым сустракацца з рабынямі і наложніцамі (захоўваючы інстытут так зв. пласажу). І ўсё ж дзеці нарадзіліся ў афіцыйным шлюбе з белай жанчынай атрымлівалі правы ўспадкоўвання, а значыць і ўсю паўнату ўлады ў каланіяльных супольнасцях, але іх доля ў насельніцтве застаецца невялікай аж да канца XIX стагоддзя. У другой палове XIX рабагандаль з Афрыкай быў забаронены.

Еўрапейская іміграцыя ў Бразілію канца XIX — пач. XX стагоддзяў

[правіць | правіць зыходнік]

Пазней, у канцы XIX — пач. XX у краіны Лацінскай Амерыкі (у першую чаргу Бразілію, Аргенціну і Уругвай) прыбываюць масы еўрапейцаў. Многія ратуюцца ад ваенных дзеянняў у Еўропе (сусветныя і грамадзянскія войны), этнічных канфліктаў. Частку мігрантаў прыцягваюць сюды новыя сельскагаспадарчыя магчымасці і асваенне цалінысертану. У гэты перыяд Бразілія прымае каля 5 млн еўрапейскіх імігрантаў, Аргенціна. Асноўную масу прыбыўшых складаюць раманскія народы: італьянцы, іспанцы і партугальцы. Але прыбывалі таксама і немцы, французы, палякі, яўрэі, ліванцы і украінцы. Пазнейшыя еўрапейскія імігранты, як правіла, асядалі ў больш умераных шыротах (Аргенціна, Уругвай, Паўднёвая Бразілія), дзе каляровае насельніцтва было не такім шматлікім. Тым не менш, значная частка белых бразільцаў мае істотную прымешку афрыканскіх і індзейскіх генаў, колькасць якіх моцна вар'іруе ў залежнасці ад правінцыі, гарада і нават гарадскога мікрараёна. Улады лацінаамерыканскіх дзяржаў доўгі час афіцыйна падтрымлівалі іміграцыю еўрапейцаў для паступовага «адбельвання» пераважна каляровага насельніцтва Лацінскай Амерыкі. У канцы XIX доля белых у насельніцтве краіны складала толькі каля 25 % (75 % — афрабразільцы і змяшаныя бразільцы).

Геаграфічнае размеркаванне

[правіць | правіць зыходнік]
     Штаты, у якіх пераважае белае насельніцтва      Штаты, у якіх пераважае падру
Доля белага насельніцтва паводле штатаў Бразіліі станам на 2009 год

Размеркаванне белага насельніцтва паводле штатаў рэспублікі Бразілія:

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Censo Demográfi co 2010 Características da população e dos domicílios Resultados do universo (8 лістапада 2011). Праверана 12 ліпеня 2014.